Пікет Таццяны Караткевіч збіраў подпісы ў Пінску
Жыхары Пінска зацікавіліся Таццянай Караткевіч. Нягледзячы на спякоту, іх увагу прыцягваў бел-чырвона-белы сцяг і стэнд з інфармацыяй пра патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч, кажа сябра ініцыятыўнай групы Караткевіч Валянцін Лазарэнкаў:
– Людзі першы раз бачаць, што пікет стаіць у горадзе. Пазнаёміліся з біяграфіяй Таццяны Караткевіч. Значная частка з іх выказалася ў падтрымку. Вельмі добра аднесліся прадстаўнікі малога прадпрымальніцтва на рынку. Мы сабралі ўдвух каля 60 подпісаў за гадзіну.
Па словах Лазарэнкава, за тры гадзіны пікетоўшчыкі сабралі ў Пінску 80 подпісаў. На жаль, шмат было жадаючых падпісацца, але яны не мелі пашпартоў.
Наогул па Берасцейскай вобласці на дадзены момант за Таццяну Караткевіч падпісаліся 9 000 чалавек.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
