Пікет у падтрымку апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты ў Гомелі



У Гомелі адбыўся пікет у падтрымку апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты.

Асноўны пасыл мерапрыемства – адсутнасць у Беларусі сумленных выбараў і свабоды слова. Давераная асоба кандыдата Уладзіміра Няпомняшчых Васіль Палякоў гаворыць, што правакацыяў падчас пікету практычна не было.

– Нейкі незразумелы хлопец нешта крычаў, але яго асадзілі, і ён кудысьці ўцёк. Даволі добразычлівая атмасфера. Каля ўнівермага “Гомель” праходзіць мітынг у падтрымку кандыдатаў ад правацэнтрысцкай кааліцыі – гэта Уладзімір Няпомняшчых, Уладзімір Кацора, Ягор Грышановіч, Таццяна Канеўская.

Адзін з прысутных на пікеце кандыдатаў у дэпутаты – Уладзімір Кацора – збіраецца здымаць сваю кандыдатуру з выбараў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель