Пікеты па зборы подпісаў за Анатоля Лябедзьку ў Гародні



У Гародні прайшлі першыя пікеты па зборы подпісаў за Анатоля Лябедзьку, як за будучага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі. Прадстаўнікі яго ініцыятыўнай групы зладзілі два пікеты ў Гародні: на Савецкай плошчы і ў раёне Фартоў. Таксама адзін пікет праходзіць у Іўі.

Як кажа старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Аляксандра Васілевіч, людзі ахвотна падпісываюць падпісныя аркушы, але сёння не пашанцавала з надвор’ем:

– Людзі менш актыўныя, чым у 2010 годзе. Пікеты будуць ладзіцца кожны дзень, дзе яны будуць праходзіць, залежыць ад  рашэння наконт забароненых і не забароненых месцаў для правядзення пікетаў, якое прыме гарвыканкам.

Гарадзенскія ўлады вызначылі, што пікеты забаронена праводзіць ля устаноў аховы здароўя, сілавых структур і выканаўчай улады.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота qwas.ru