Пікеты пад бел-чырвона-белымі сцягамі
У суботу, 9 ліпеня, у цэнтры Слоніма з’явіліся два першыя пікеты пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Два з іх – ад партыі БНФ, якія праводзяць ініцыятыўныя групы Івана Шэгі. Адзін пікет у падтрымку Івана Шэгі стаяў каля рынку, другі – у скверыку на плошчы Леніна.
Па словах сяброў ініцыятыўнай групы Паўла Савасцьяна і Віктара Марчыка, за першыя некалькі гадзін яны сабралі разам каля 60 подпісаў за былога доктара Івана Шэгу. Павел Савасцьян адзначыў, што людзі падыходзяць да пікетаў і вельмі шчыра выказваюць сваё незадавальненне ўладай. “Прытым, гэта людзі розных узростаў, асабліва шмат людзей старэйшага пакалення, чаго на ранейшых выбарах не было”, – сказаў Павел Савасцьян.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
