Пікеты супраць бяздарнай палітыкі ўрада
Рэакцыя на валютна-фінансавы крызіс у краіне, патрабаванне адстаўкі кіраўніка дзяржавы, што вінаваты ў такой сітуацыі – такія асноўныя мэты падачы каля двух дзясяткаў заяваў на правядзенне пікетаванняў у Берасці. Сябры берасцейскай абласной арганізацыі падрыхтавалі адпаведныя дакументы для правядзення масавых мерапрыемстваў на 17 студзеня ў Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Каардынатар Цэнтру па працы прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў па Берасцейскай вобласці, адзін з заяўнікаў пікету Уладзімір Вуек распавёў пра тое, з чым звязана неабходнасць правядзення пікетаў:
– Чарговы валютна-фінансавы крызіс у краіне. За апошнія пяць гадоў – ужо трэці па ліку. Мы лічым, што вінаватыя мусяць несці адказнасць і пайсці ў адстаўку. Не змена кабінетаў, не ракіроўка, а менавіта адстаўка. Павінен сысці і кіраўнік дзяржавы, бо ён нясе персанальную адказнасць за выбудаваную ім вертыкаль улады.
Сярод месцаў, дзе плануюцца массавыя мерапрыемствы, як дазволеныя ўладамі пляцоўкі, так і забароненыя, такія як кропкі каля буйных гандлёвых цэнтраў або цэнтральныя вуліцы горада.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота spring96.org