Пікеты ў Берасці ў падтрымку Святланы Ціханоўскай
Штодня цягам падпісной кампаніі плануюць ладзіць пікеты ў Берасці ў падтрымку жонкі блогера Сяргея Ціханоўскага – Святланы.
Масавыя мерапрыемствы будуць адбывацца каля кінатэатра Беларусь, – распавёў адзін з адказных па берасцейскай вобласці Аляксандр Кабанаў:
– Пікеты кожны дзень у Берасці – з 12.00 да 21.00 каля кінатэатра «Беларусь». Запрашаем людзей, ім даўно пара сказаць, што «мы перасталі, што мы стаміліся баяцца, мы не жадаем больш баяцца».
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Усе залежыць ад нас, ад людзей. Толькі нам выбіраць, у якой краіне жыць бліжэйшыя пяць гадоў, – падсумаваў Аляксандр Кабанаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
