Пікеты ў падтрымку кандыдатаў ад “Справядлівага свету”



Два пікеты па зборы подпісаў у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў ад партыі левых “Справядлівы свет” стартуюць сёння, 26 ліпеня, па вуліцы Савецкай. Адзін з іх пачне сваю працу а 17:00 каля помніка лятучай мышы, другі – каля калгаснага рынку, як паведаміў наменік старшыні гарадской партыйнай арганізацыі Лявонцій Чапурных:

– Гэтыя месцы ў нас акрэслены вопытам. На рынак прыязджаюць людзі з усяго горада. Таму знайсці людзей прасцей.

Як адзначыў Лявонцій Чапурных, пікеты – гэта чарговая магчымасць нагадаць грамадзянам пра дзейнасць партыі і дазнацца, якія пытанні хвалююць насельніцтва, каб потым у час паміж выбарчымі кампаніямі паспрыяць іх вырашэнню.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце