Пікеты ў Слоніме: Толькі не за Лукашэнку



У суботу, 6 чэрвеня, у Слоніме адбыліся пікеты па збору подпісаў за Валерыя Цапкалу і Святлану Ціханоўскую. За Валерыя Цапкалу збіралі подпісы каля рынку і каля крамы “Еўраопт” – там, дзе адведзена месца для збору подпісаў. Людзі з пашпартамі падыходзілі і падыходзілі да сталоў і актыўна ставілі свае подпісы ў падтрымку гэтых людзей. Каля “Еўраопта” найбольшая чарга стаяла ўдоўж стэнда “Краіна для жыцця”.

Паставіць свае подпісы пажадалі слонімцы розных узростаў, але найбольш людзей, узрост якіх быў да 45 гадоў. На пытанне, чаму слонімцы выстраіліся ў чаргу, каб паставіць свае подпісы ў падтрымку Святланы Ціхановіч і Валерыя Цапкалы, шчыра адказвалі: “За любога з гэтых людзей, але толькі не за Лукашэнку. 26 гадоў ён прэзідэнт, а жыццё ў нас усё хужэй і хужэй. Мы жадаем жыць лепш і без Лукашэнкі”. Так разважалі людзі ў чарзе, каб паставіць свае подпісы за Валерыя Цапкалу і Святлану Ціханоўскую.

Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя