Пікеты за Сяргея Гайдукевіча ў Гародні
Ужо дзесяць пікетаў за кандыдата ад ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча праведзена ў Гародні. Але месцы правядзення не заўсёды задавальняюць арганізатараў. Таму вынік такіх пікетаў невысокі. Кажа Аляксандар Талстой, старшыня гарадзенскай абласной арганізацыі гэтай партыі.
– Мы перагледзім месцы правядзення, але ў нас заўсёды ёсць магчымасць праз дзень праводзіць пікеты ў цэнтры горада на вул. Савецкай ля моладзевага цэнтра “Гродна”. Людзі ў сваёй большасці збіраюцца пайсці на выбары.
Як паведаміў Аляксандар Талстой, прыезд Сяргея Гайдукевіча да гарадзенскіх выбаршчыкаў перанесены на пазнейшы час.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня