Піншчына: Першы этап кампаніі прайшоў “ад дзвярэй да дзвярэй”



На Піншчыне цягам двух дзён адбудуцца паседжанні акружных выбарчых камісій, на якіх будзе прынятае рашэнне па рэгістрацыі кандадытаў. Па Пінскай гарадской і сельскай акругах вылучаюцца па тры прэтэндэнты: два праўладных, тры партыйных і адзін самавылучэнец.

Прэтэндэнт па Пінскай сельскай акрузе №15 Уладзімір Гарох адзначыў, што ад першага этапа парламенцкай кампаніі ў яго засталіся добрыя ўражанні:

– Я ўпэўніўся, што ў нас людзі вельмі зычлівыя. Мы выбралі шлях збору подпісаў “ад дзвярэй да дзвярэй”. Мы размаўлі, адказвалі на шматлікія пытанні. Людзі цікавяцца. Шчыра, вельмі шчыра, я чакаў, што людзі будуць не такімі адкрытымі. Дзякуй Богу, мае чаканні не спраўдзіліся.

На Піншчыне ў цэлым увесь першы этап парламенцкай кампаніі прайшоў “ад дзвярэй да дзвярэй”. Пікеты ладзіліся толькі двойчы прадстаўнікамі праўладных вылучэнцаў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя