Пінскія дэмакратычныя грамадкія актывісты на выбары не пайшлі
Выбары ў рэгіёнах. На Піншчыне зарэгістравана чатыры ініцыятыўныя групы патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты парламента. Па гарадской акрузе №14 вылучаюцца: дырэктар пінскай гімназіі Ігар Колб і сацыял-дэмакрат з Берасця, настаўнік Віктар Кавалюк. Па сельскай акрузе №15: дырэктар аўтобуснага парка Іван Рыбкавец і кіраўнік мясцовага дабрачыннага фонда “Полі-эліос” Уладзімір Гарох.
Каментуе грамадскі актывіст Дзмітрый Сергіевіч:
– Усё будзе тое ж самае, як было на прэзідэнцкіх, ранейшых парламенцкіх выбарах. Не веру, што на гэты раз нешта зменіцца. Гэта мая асабістая думка. І які сэнс ісці невядома для чаго, выдаткоўваць свае сілы, нервы, свой час, каб камусьці штосьці тлумачыць. Не трэба тлумачыць – людзі і так усё ведаюць. Патрэбныя нейкія рэальныя дзеянні. А іх няма. І які тады сэнс у такой кампаніі.
Піншчына не мае свайго дэмакратычнага прэтэндэнта. Ці атрымаецца сацыял-дэмакрату з Берасця Віктару Кавалюку заняць гэтую нішу – стане вядома па завяршэнні этапу збору подпісаў.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя