Плошчы не будзе



Беларускія апазіцыянеры не збіраюцца заклікаць грамадзян на пратэстныя акцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Aksii-protesta-v-Belarusi-1

Як патлумачыў дарэктар установы Гомельскі дэмакратычны форум Пётр Кузняцоў, на дадзены момант у Беларусі адсутнічаюць грамадскія чаканні плошчы:

– Не бачна, што людзі гатовыя на падобныя рашучыя дзеянні. Калі б цяпер у кампанію 2015 года ішлі з такім бы сцэнарыем, як ішлі ў 2006 ці 2010, калі прапаноўвалася выбарчая кампанія, фальсіфікацыі, пратэст на Плошчы. Калі б мы па такой простай мадэлі ішлі і цяпер, то ў мяне было б значна больш пісімізму таму, што вядома чым гэта сканчваецца.  

Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў заўважае, што заклікі на беларускі майдан могуць пагражаць суверэнітэту:

– Ніхто не будзе заклікаць на Майдан і немагчыма будзе заклікаць на Майдан, бо ўсе разумеюць, што наступствы могуць быць самыя шкодныя для суверэнітэт Беларусі, для будучыні Беларусі. Просты заклік зразумелы для ўсіх: „Выходзьце на Плошчу! Бараніце перамогу!”. Я не думаю, што апазіцыя будзе прытрымлівацца менавіта такога сцэнарыя.

Прэзідэнцкія выбары адбудуцца, як заяўляла раней старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, 15 лістапада. У папярэднія разы апазіцыя заўжды заклікала на акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыяў на выбарах.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота fototelegraf.ru