PolitRussia: Заўтра ў Менску будзе Майдан



Грамадска-палітычны інтэрнэт-часопіс PolitRussia змясціў на сваім канале ў YouTube аўтарскае відэа блогера Рамана Раманава прысвечанае сітуацыі ў Беларусі.

maxresdefault

„Адносіны паміж Расеяй і Беларуссю пачынаюць псавацца. Лукашэнка адмаўляецца падпісваць Мытны Кодэкс Еўразійскага Звяза і пачынае актыўнае збліжэнне з Еўразвязам і Польшчай. А ўнутры беларускага грамадства ўзмацняюцца нацыяналістычныя тэндэнцыі. Уся гэтая сітуацыя нагадвае перадмайданную Украіну і цалкам магчыма, што ў Беларусі таксама пачнуць адбывацца падобныя працэсы”, – гаворыцца ў апісанні да відэа.

[youtube id=”8nY8Gohsqig”]

„Такім чынам, мы з вамі маем усе прыкметы патэнцыйнага Майдана ў Менску: скажэнне нацыянальнай гісторыі, арыентацыя нацыянальных элітаў у бок Захаду, падрыхтоўка баявых атрадаў нацыяналістаў, падрыхтоўка грамадскай думкі на канфлікт з Расеяй, свабода дзеянняў для празаходняй апазіцыі. Калі такія тэндэнцыі будуць працягвацца, то заўтра мы можам праспаць Беларусь, як ужо праспалі Украіну з Грузіяй. І атрымаем каля сваіх межаў яшчэ адну агрэсіўную марыянеткавую дзяржаву, кіруемую з Захаду. Трэба прадпрымаць нейкія захады, у тым ліку самі беларусы павінны нешта рабіць, каб іх краіна не ператварылася ў ліберальна-нацыяналістычную антырасейскую хімеру”, – кажа блогер.

Беларускае Радыё Рацыя