Полк Каліноўскага анансаваў канферэнцыю па Беларусі ў Кіеве
Фонд Кастуся Каліноўскага ініцыюе канферэнцыю „Шлях да Волі” ў Кіеве. Анонс мерапрыемства, якое запланавана на 29 лістапада, апублікаваў тэлеграм-канал палка Каліноўскага.

„Гэтае мерапрыемства будзе прысвечана абмеркаванню стратэгіі вызвалення Беларусі, гарантыям вяртання ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху, а таксама пытанням кампенсацый пацярпелым ад рэжыму і палітычным зняволеным”, – гаворыцца ў паведамленні.
Заяўлена, што ў канферэнцыі могуць узяць удзел:
добраахвотныя беларускія фармаванні;
ваенна-патрыятычныя арганізацыі беларусаў;
палітычныя партыі і рухі;
прадстаўнікі нацыянальна-дэмакратычных сіл, грамадскіх арганізацый, праваабарончага руху, беларускіх дыяспар, бізнэсу;
дыпламатычны корпус.
Беларускае Радыё Рацыя
