Полк Каліноўскага апублікаваў першы штотыднёвы прэс-рэліз
У сувязі з неабходнасцю асвятлення актуальнай і дакладнай інфармацыі пра дзейнасць Палка Каліноўскага Камандаваннем Палку прыняло рашэнне пра стварэнне службы па знешніх сувязях Палку і выпуску штотыднёвага афіцыйнага прэс-рэлізу.

Прэс-рэлізы будуць выходзіць кожны панядзелак а 9:00 гадзіне ранку па Кіеўскім часе. Змест прэс-рэлізу будзе наступны: інфармаванне пра найбольш важныя падзеі мінулага тыдня ў жыцці Палку, навіны з фронту, а таксама адказы на атрыманыя пытанні.
