Полк Каліноўскага і Кіберпартызаны: Вайна ва Украіне – гэта вайна за Беларусь!



6-га снежня адбылося афіцыйнае аб’яднанне палка Каліноўскага і групоўкі Кіберпартызан.

Чаканні ад такога арганізацыйнага злучэння падчас анлайн-сустрэчы „Аб’яднанне Палка Каліноўскага і Кіберпартызан” агучыў прадстаўнік штаба палка Мікола Дземідзенка:

– Для нас гэта знакавая падзея, сёння мы выходзім на іншы якасны ўзровень. Мы атрымаем доступ да тых класных хлопцаў, якія не раскрываюць свае твары, а працуюць кожны дзень, каб зрынуць дыктатарскі рэжым. Ад сёння, я ўпэўнены, больш моцна працуюць над тым, каб хутчэй наблізіць перамогу. Каб устанавіць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, за што мы змагаемся ўжо дзевяць месяцаў. Нам вельмі радасна, ёсць планы. Я думаю, што ўсе хутка змогуць пабачыць першыя вынікі, далей болей. Мы будзем ісці да агульнай мэты, спадзяюся наблізім нашым аб’яднаннем гэту агульную мэту.

Падчас анлайн-сустрэчы спікеры нагадалі, што падтрымаць Полк Каліноўскага з тэрыторыі Беларусі ў мэтах бяспекі лепш выключна праз крыптавалюту. Акрамя гэтага Полк пацвердзіў вядзенне супрацы з украінскім бокам па заканадаўчым афармленні байцоў з Беларусі ў якасці паўнавартасных удзельнікаў вайны на баку Украіны

Для сувязі з Палком Каліноўскага трэба выкарыстаць тэлеграм: t.me/belwarriors.

Беларускае Радыё Рацыя