Полк Каліноўскага паказаў, як выглядаюць зруйнаваныя ваколіцы Бахмуту



YouTube-канал Палка Каліноўскага паказаў разбураныя ваколіцы Бахмуту. На відэа гавораць, што знятыя кадры – наглядны «дапаможнік» па тым, што прынёс «расейскі свет» у мірную Украіну.

На відэазапісе відаць разбураныя жылыя дамы, пажары, якія разрасліся з невялікіх узгаранняў праз адсутнасць магчымасці іх пагасіць. У 2017 годзе ў Бахмуце і прыгарадах жыло звыш 75 тысяч чалавек. З-за вайны шмат людзей загінулі пры абстрэлах, шмат выехалі.

Да маштабнага ўварвання Расеі Бахмут быў цэнтрам украінскай саляной прамысловасці.

Баі за Бахмут вядуцца паміж украінскімі і расейскімі войскамі ўжо некалькі месяцаў. Колькасць ахвяраў праз ваенныя дзеянні дакладна назваць немагчыма.

Беларускае Радыё Рацыя