Полк Каліноўскага правядзе ў Кіеве канферэнцыю
Полк Кастуся Каліноўскага правядзе ў Кіеве ў верасні канферэнцыю.

„Мы запрашаем усіх, бяспеку гарантуем”, – кажа прадстаўнік аб’яднання Павел „Віллі” Кухта:
– Гэта канферэнцыя, якая будзе ў Кіеве. Туды запрашаюцца абсалютна ўсе, дзе можна будзе выказаць абсалютна ўсе свае меркаванні і расставіць кропкі на „і”. Хто якую стратэгію падтрымлівае, хто падтрымлівае стратэгію Палка Каліноўскага – вызваленне Беларусі і вяртанне на Радзіму, а каму цікава захаваць сваю структуру і падтрымліваць яе невядома колькі год. Трэба напісаць, мы гарантуем, што кожнага, хто жадае, мы даставім ва Украіну і не будзе ніякіх перашкод.
„Больш інфармацыі можна будзе даведацца праз нашыя сацыяльныя сеткі”, – дадаў Павел “Віллі” Кухта.
Беларускае Радыё Рацыя
