Польшча зняпраўдзіла паведамленне Мінабароны Беларусі пра парушэнне мяжы
Польшча зняпраўдзіла паведамленне Мінабароны Беларусі пра парушэнне мяжы. Увечары 12 красавіка польскія вайсковыя самалёты не выконвалі палёты паблізу беларускай мяжы. Пра гэта паведаміла польскае ваеннае ведамства ў сваім Twitter.
Перад тым Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што 12 красавіка нявысветленае паветранае судна парушыла беларускую мяжу з боку Рэспублікі Польшча. Затым аб’ект вярнуўся на польскую тэрыторыю. Як заявілі ў ведамстве, у сувязі з інцыдэнтам у міністэрства быў выкліканы аташэ па пытаннях абароны пры польскім пасольстве ў Менску.
Беларускае Радыё Рацыя