Польшча звінаваціла дыспетчараў у катастрофе Ту-154 пад Смаленскам



Генпракуратура Польшчы выставіла абвінавачаньне на адрас расейскіх дыспетчараў, а таксама «трэцяй асобы», якая знаходзілася ў вежы кіравання палётамі, у наўмысным правакаванні авіякатастрофы пад Смаленскам. Пра гэта паведамляе Polska Agencja Prasowa са спасылкай на намесніка генпракурора Марэка Пашчэнека.

Паводле яго слоў, Варшава ў бліжэйшы час звернецца да Масквы з запытам аб прававой дапамозе для допыту расейскіх авіядыспетчараў.

Самалёт Ту-154 ВПС Польшчы ўпаў пад Смаленскам раніцай 10 красавіка 2010 года. У выніку аварыі загінулі ўсе 96 чалавек, якія знаходзіліся на борце, у тым ліку прэзідэнт Лех Качыньскі з жонкай.

Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт назваў прычынай таго, што адбылося, памылку пілотаў, у прыватнасці, рашэнне экіпажа не ісці на запасны аэрадром. Польскі бок правёў ўласнае расследаванне і ўсклаў частку віны на расейскіх дыспетчараў.

lenta.ru

Фота РИА Новости