Польшча абвінаваціла Расею ў здзяйсненні маштабнай кібератакі



Яраслаў Качыньскі, віцэ-прэм’ер Польшчы, кіраўнік Камітэту дзяржаўнай бяспекі і лідар кіроўнай партыі «Права і справядлівасць», абвінаваціў Расею ў здзяйсненні маштабнай кібератакі, ад якой пацярпелі палітыкі розных узроўняў.

«Найбольш важныя польскія афіцыйныя асобы, міністры, дэпутаты розных палітычных поглядаў падвергліся кібератацы», — заявіў Качыньскі 18 чэрвеня. Паводле Качыньскага, у выніку аналізу, праведзенага польскімі ведамствамі і спецслужбамі, было з усёй пэўнасцю ўстаноўлена, што хакерскую атаку правялі з тэрыторыі Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Альберт Завада / PAP