Польшча адмаўляецца купляць энергію на Беларускай АЭС



Варшава не мае намеру ў будучыні закупляць энергію на Астравецкай  АЭС, паколькі лічыць праект небяспечным, нягледзячы на ​​адзнакі МАГАТЭ, заявіў у інтэрв’ю РИА Новости кіраўнік польскага МЗС Вітальд Вашчыкоўскі.

„Мы не зменім наша меркаванне аб куплі энергіі з гэтай атамнай станцыі. Я думаю, што ў аснове яе ляжаць небяспечныя тэхналогіі, а адсутнасць бяспекі прывяло да Чарнобыля. Таму мы супраць гэтай АЭС, мы не збіраемся супрацоўнічаць і купляць яе энергію”, – сказаў міністр.

У адказ на каментар пра тое, што МАГАТЭ лічыць праект бяспечным, Вашчыкоўскі заявіў, што ў Варшавы „іншы пункт гледжання”.

Беларускую АЭС будуюць побач з горадам Астравец ў Гарадзенскай вобласці. Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю у 2019 годзе, другі – у 2020 годзе. Для будаўніцтва выбраны праект АЭС-2006 – тыпавы расейскі праект атамнай станцыі новага пакалення „3 плюс” з палепшанымі тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі, які адпавядае так званым „постфукусімскім” нормам бяспекі.