Польшча адмовілася прымаць бежанцаў з-за наплыву ўкраінцаў
„Мы не будзем прымаць бежанцаў, таму што мы ўжо прынялі ўкраінцаў, якія знаходзяцца ў Польшчы. Прыярытэтам для нас і найбольш важнай задачай з’яўляецца бяспека”, – заявіў Міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Блашчак.
Ён адзначыў, што ў краіне ўжо налічваецца больш за мільён украінцаў, якія, «у адрозненне ад мусульман, вельмі добра інтэграваліся».
«Перасяленне бежанцаў – гэта не той механізм, які будзе эфектыўным”, – лічыць міністр.
