Польшча адмовілася прымаць мігрантаў па еўрапейскіх квотах



Новы міністр Польшчы па справах ЕЗ Конрад Шыманскі заявіў, што Польшча адмовіцца прымаць мігрантаў па квотах, узгодненых з іншымі краінамі Еўразвяза. «З улікам трагічных падзей у Парыжы мы не бачым палітычнай магчымасці выканаць пагадненне», – заявіў міністр.

Шыманскі прызнаў, што рашэнне Савета ЕЗ аб ​​квотах на мігрантаў распаўсюджваецца на ўсе еўрапейскія краіны. «Але сёння вельмі цяжка ўявіць, як яго можна выканаць», – заўважыў міністр.

У верасні ўрад Польшчы падтрымаў еўрапейскі план, згодна з якім краіны ЕЗ абавязаліся прыняць 120 тысяч мігрантаў. Квота Польшчы складае 4,5 тысячы чалавек.

Увечары 13 лістапада ў Парыжы была здзейснена серыя тэрактаў, ахвярамі якіх сталі больш за 120 чалавек. Адказнасць за напад ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава».