Польшча адняўляе расследаванне авіякатастрофы пад Смаленскам
4 лютага ў прысутнасці сем’яў ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам міністр абароны Польшчы, Антоні Мацерэвіч, падпісаў дакументы, якія дазваляюць аднавіць расследаванне Смаленскай авіякатастрофы.
У склад новай падкамісіі па расследаванні авіякатастрофы пад Смаленскам ўваходзіць 21 асоба, у тым ліку міжнародныя адмыслоўцы, сярод якіх былы дарадца Уладзіміра Пуціна Андрэй Іларыёнаў.
Podpisanie przez min.A.#Macierewicza Rozporządzenia w sprawie organizacji oraz działania #KBWLLP pic.twitter.com/IFoy5Ud1G0
— Ministerstwo Obrony (@mon_pl) February 4, 2016
Расейская федэрацыя адмовіла ў юрыдычнай дапамозе Польскаму боку ў высвятленні прычынаў авіякатастрофы прэзідэнцкага самалёта. Галоўная вайсковая пракуратура Польшчы паведаміла, што Расейскі бок адмовіўся уручыць кантралёрам аэрапорта ў Смаленску паведамленні з прадстаўленнем абвінавачання.
Пракуратура Расейскай Федэрацыі вярнула заявы з дапіскай – выканаць немагчыма.
10 красавіка 2010 года у катастрофе самалёта Ту-154 пад Смаленскам загінулі 96 чалавек, сярод іх прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі. Польская дэлегацыя ехала на ўрачыстасці з нагоды 70-й гадавіны злачынства ў Катыні.
Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя