Польшча адправіла ў Беларусь сродкі для змагання з каронавірусам



Дэзінфікуючыя сродкі, маскі і лекі з Польшчы атрымаюць шпіталі Гародні, Воранава і Менска.

Пра ініцыятыву паведаміў Марцін Пжыдач з Міністэрства замежных спраў Польшчы:

– Палякаў і беларусаў аб’ядноўваюць стагоддзі супольнай гісторыі. Таму ў такі складаны час асаблівае значэнне набывае падтрымка суседзяў. Сродкі дэзінфекцыі, маскі і лекі трапяць у бальніцы Гародні, Воранава і Менска. Суседская салідарнасць на практыцы.

У межах дапамогі Польшча адправіла ў Беларусь 50 тысяч літраў дэзінфекцыйных сродкаў, 100 тысяч хірургічных масак, 30 тысяч літраў антысептычных сродкаў, 75 тысяч вадкасцяў і тысячы пакункаў лекаў. Значная частка дапамогі трапіць да Палоніі ў Гарадзенскай вобласці.

tvp.info