Польшча адзначае 20-ую гадавіну ўступлення ў NATO



«Мы ганарымся тым, што сёння з’яўляемся чальцамі Паўночнаатлантычнага альянсу», – сказаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас аўторкавай сустрэчы ў Празе. Прэзідэнты Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі і Славаччыны ўрачыста адзначылі 20-ую гадавіну пашырэння NATO на Усход.  

Фота: Якуб Каміньскі/РАР

«Цягам апошніх гадоў палякі сталі разумець, наколькі важнае сяброўства ў NATO. На жаль,  пагрозы, якія нас знявольвалі звыш 40 гадоў, вяртаюцца, круху ў іншай постаці, але без сумневу вяртаюцца», – сказаў у Празе прэзідэнт Польшчы. Паводле Анджэя Дуды, цяперашняя геапалітычная сітуацыя ў Еўропе сведчыць пра тое, што Расея імкнецца вярнуць сваю ранейшую зону ўплыву, да якой краіны рэгіёна вяртацца не хочуць.

На пагрозу з боку Масквы, а дакладней расейскай прапаганды, заярнуў увагу прэзідэнт Славаччыны Андрэй Кіска. «Мэта Расеі ў тым, каб падарваць адзінства NATO пры дапамозе гібрыднай вайны, дыпламатыі і парпагнады», – сказаў Андрэй Кіска.  Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман адзначыў, што «тыя, хто баіцца правакацый, паказваюць толькі на сваю слабасць».  У сваю чаргу прэзідэнт Вугоршчыны Янаш Адэр падкрэсліў, што бяспека рэгіёна не дадзена раз і назаўсёды.  „Я спадзяюся, што на працягу наступных 20 гадоў нашыя дзеці таксама будуць мець магчымасць жыць у міры і адзначаць чарговыя ўгодкі. Мы, вугорцы, зробім усё, каб менавіта такім чынам адбылося”, – сказаў Янаш Адэр.

12 сакавіка 1999 года Польшча, Вугоршчына і Чэхія афіцыйна сталі сябрамі Паўночнаатлантычнага альянсу. Славаччына далучылася да NATO ў 2004 годзе.

Фота: EPA

Паводле tvn24.pl, prezydent.pl