Польшча анулявала візы „начным ваўкам”



Як расказаў прадстаўнік гэтага прапуцінскага байкерскага клуба, яны збіраліся здзейсніць паломніцтва ў Грэцыю, а маршрут планаваўся праз некалькі еўрапейскіх дзяржаў. Пры тым Польшча ўезд забараніла, з-за чаго некаторым ўдзельнікам клуба давялося мяняць маршрут і ляцець адразу ў Афіны самалётам. Там „паломнікі” плануюць арэндаваць матацыклы. Зараз у Грэцыі некалькі дзясяткаў чалавек з мотаклубу, хоць планавалася каля 150 байкераў.

У пачатку траўня „начных ваўкоў” ужо не пускалі на тэрыторыю Польшчы для мотапрабегу „у гонар Дня Перамогі”. Тады гэтае рашэнне патлумачылі мэтамі бяспекі.

Беларускае Радыё Рацыя