Польшча больш не будзе перадаваць зброю Украіне, бо ўзбройваецца сама



Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі расказаў, што цяпер ягоная краіна не перадае зброю Украіне, таму што занятая ўзбраеннем уласнай арміі. Такую заяву ён зрабіў у інтэрвʼю тэлеканалу Polsat, піша «Медуза».

«Украіна абараняецца ад жорсткага нападу Расеі, разумею гэтую сітуацыю, але, мы абаронім нашу краіну. Мы больш не перадаем зброю Украіне, таму што мы цяпер узбройваем Польшчу», — сказаў Маравецкі.

Заява Маравецкага прыцягнула шырокую ўвагу СМІ на фоне рознагалосся Кіева і Варшавы наконт экспарту ўкраінскага збожжа. Маравецкі таксама падкрэсліў, што хаб у горадзе Жэшаў, праз які ва Украіну перапраўляецца ўзбраенне з ЗША і іншых краін НАТА, «увесь час выконвае тую ж ролю, што і выконваў, і будзе выконваць». Польшча з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну аказала Кіеву вайсковую дапамогу на суму больш за тры мільярды еўра. Гэтыя пастаўкі ўключалі боепрыпасы, браняваную і цяжкую тэхніку, а таксама савецкія знішчальнікі.

Беларускае Радыё Рацыя