Польшча дапаможа беларусам спрасціць уезду ў Еўразвяз
Польшча гатовая спрыяць спрашчэнню ўезду грамадзян Беларусі ў Еўразвяз.
Пра гэта паведаміла намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Рэната Шчэнх пасля заканчэння пасяджэння беларуска-польскай міжурадавай камісіі па справах трансгранічнага супрацоўніцтва, якое адбылося ў Менску.
Рэната Шчэнх адзначыла, што паглыбленне адносін паміж Беларуссю і Польшчай будзе спрыяць рэалізацыі новых вельмі важных праектаў па развіцці памежнай інфраструктуры, што таксама павысіць эканамічны і турыстычны патэнцыял прыгранічных рэгіёнаў.
Рэната Шчэнх падзякавала беларускаму боку за лібералізацыю і спрашчэнне візавага рэжыму: «Мы — урад Польшчы — са свайго боку дэкларуем гатоўнасць да такога ж спрашчэнні для ўезду грамадзян Беларусі на тэрыторыю Еўрапейскага саюза»
У сваю чаргу намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Яўген Шастакоў заявіў, што Менск разлічвае на падтрымку Варшавы ў працэсе перамоваў з Брусэлем па пытанні хутчэйшага заключэння пагаднення аб спрашчэнні візавых фармальнасцей і рэадмісіі: «Мы на працягу апошніх гадоў паслядоўна спрашчаем парадак уезду на сваю тэрыторыю для грамадзян больш за 80 краін, уключаючы краіны ЕЗ і, натуральна, Польшчу», — падкрэсліў намеснік міністра.