Польшча дапаможа беларускім незалежным медыям (абноўлена)
Сёння адбываецца пасяджэнне камісіі па замежных справах польскага Сейму на тэму сітуацыі ў Беларусі. На пасяджэнні агучваюцца падзеі ў Беларусі пасля выбараў, таксама мае быць агучана інфармацыя пра дзеянні ўраду Рэчы Паспалітай у звязку з крызісам у Беларусі.
Пачаў пасяджэнне віцэ-міністр замежных спраў Марцін Пшыдач. Ён адзначыў важнасць падтрымкі незалежных медыяў – Белсату, Еўрарадыё, Беларускага Радыё Рацыя і Хартыі-97:
Таксама Марцін Пшыдач сказаў аб пашырэнні праграмы Каліноўскага для студэнтаў, адлічаных з універсітэтаў Беларусі або тых, хто не мае магчымасці атрымаць адукацыю на радзіме.
Сярод выступоўцаў дэпутат з Падляшша, прадстаўнік Грамадзянскай платформы Роберт Тышкевіч, які адзначыў важную ролю незалежных медыя, якія вяшчаюць для Беларусі з тэрыторыі Польшчы. Паводле палітыка, ёсць ключавыя праекты, дапамогу якім варта вылучаць на больш працяглы тэрмін:
Таксама Роберт Тышкевіч звярнуў увагу на канал Nexta, які дзейнічае на валанцёрскіх пачатках, і адзначыў важнасць падтрымкі гэтага канала з увагі на тое, што ён дзейнічае з Польшчы і мае вялікую папулярнасць у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя