Польшча і Літва заклікаюць ЕЗ жорстка адказаць на „гібрыдную пагрозу” Лукашэнкі



Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі і прэм’ер Літвы Інгрыда Шыманіце прынялі сумесную заяву з нагоды міграцыйнага крызісу, справакаванага ўладамі Беларусі.

„Мы асуджаем выкарыстанне рэжымам Лукашэнкі незаконнай міграцыі ў якасці зброі, накіраванай на аказанне палітычнага ціску на ЕЗ і яго асобныя дзяржавы-члены, — гаворыцца ў ёй. — Гэта яшчэ раз дэманструе цынічны характар беларускага рэжыму і даказвае неабходнасць хуткага рэагавання і сумесных дзеянняў ЕЗ для вырашэння гэтай праблемы бяспекі”.

У заяве таксама адзначаецца, што Літва, як і Польшча, „змагаецца з гібрыднай пагрозай і робіць усё магчымае, каб захаваць цэласнасць усходняй мяжы ЕЗ”. Прэм’еры звяртаюцца да кіраўнцтва Еўразвяза за тэрміновай і „рэальнай падтрымкай” для вырашэння праблемы. Яны пакуль не бачаць ніякага паляпшэння сітуацыі „на ўсходняй мяжы Е””.

Варшава і Вільня заклікаюць хутка і рашуча рэагаваць „на дзеянні рэжыму ў Беларусі і ўсіх асоб, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі і садзейнічанні ў перакідцы нелегальных мігрантаў.

Вядома, што 18 жніўня ў Бруселі збярэцца Савет ЕЗ па ўнутраных справах. Ён будзе абмяркоўваць сітуацыю з мігрантамі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: delfi.lt