Польшча хоча ўдзельнічаць у ядзернай праграме НАТА



Польшча просіць НАТА ўключыць яе ў ядзерную праграму Nuclear Sharing, заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі пасля пасяджэння Еўрапейскай рады па пытаннях міграцыі і бяспекі.

Матэвуш Маравецкі. Фота: Andreea Alexandru / AP

„У сувязі з тым, што Расея мае намер размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю, мы просім увесь НАТА аб удзеле ў праграме Nuclear Sharing”, – заявіў Маравецкі.

Канчатковае рашэнне будзе залежаць ад чальцоў НАТА, але Польшча заяўляе аб гатоўнасці дзейнічаць хутка ў гэтых адносінах, падкрэсліў прэм’ер-міністр Польшчы, паведамляе Polsat.

Праграма НАТА Nuclear Sharing дазваляе падаваць ядзерныя боегалоўкі дзяржавам-сябрам альянсу, якія не маюць уласнай ядзернай зброі.