Польшча намагаецца стаць незалежнай ад расейскага газу



Кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Польшчы Хайка Маас і Яцэк Чапутовіч не змаглі ўзгадніць адзіную пазіцыю па праекце „Паўночны паток-2 ” на сустрэчы ў Варшаве, паведамляе korrespondent.net. „Паўночны паток-2” – гэта праект, які Польшча з самага пачатку крытыкавала, так як ён не забяспечвае энергетычную бяспеку і ставіць у залежнасць ад паставак аднаго пастаўшчыка, якім з’яўляецца „Газпром”, – сказаў Чапутовіч. Ён адзначыў, што газаправод пагражае краінам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама Украіне. Ён нагадаў, што Польшча рэалізуе свой праект энергетычнай бяспекі, у прыватнасці, будуе газаправод Baltic Pipe, падпісвае доўгатэрміновыя кантракты з ЗША. „Хутка будзем цалкам незалежныя ад паставак газу з Расеі”, – адзначыў міністр.

4 чэрвеня ў Сенаце ЗША з’явіўся законапраект аб пашырэнні санкцый супраць „Паўночнага патоку-2”. Чакаецца, што санкцыі закрануць кампаніі, якія страхуюць расейскія суды, задзейнічаныя ў завяршэнні праекта, і аказваюць ім партовыя паслугі. Будаўніцтва газаправода было спынена ў снежні мінулага года пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый.

Фота: korrespondent.net