Польшча назвала ўмовы закрыцця мяжы з Беларуссю



У Польшчы заявілі, што мяжу з Беларуссю цалкам закрыюць у выпадку агрэсіі з боку ПВК „Вагнер”.

Фота: PAP

Наймітаў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі „Вагнер” цяпер на беларускай тэрыторыі 3,5-5 тысяч, „пакуль яны не робяць нічога канкрэтнага, …але інфармацыя, што яны збіраюцца пакінуць Беларусь, не адпавядае рэчаіснасці”, заявіў у эфіры тэлеканала Polsat намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік.

Паводле яго, рашэнне пра закрыццё мяжы з Беларуссю ў Варшаве яшчэ не прынята, але калі там заўважаць „нейкія сімптомы з боку Беларусі і агрэсіўныя дзеянні групы „Вагнер”, то “гэта давядзецца зрабіць”. Вонсік падкрэсліў, што адпаведнае рашэнне неабходна прымаць адначасова з Літвой і Латвіяй, каб цалкам ізаляваць Беларусь.