Польшча перадала Украіне адрамантаваныя танкі Leopard



Здымак: twitter.com/PGZ_pl

„У той час, калі іншыя робяць заявы пра будучыню, мы дзейнічаем па ўзгадненні з украінскім бокам”. Паведаміла кампанія „Польская зброевая група”.

Адзначаецца, што танкі Leopard прайшлі „спецыяльную мадэрнізацыю” на заводзе Бумар-Лабенды на поўдні Польшчы. „Працягваецца праца над наступнымі машынамі”, — гаворыцца ў паведамленні.

У кампаніі адзначылі, што польскі бок больш за год абслугоўвае цяжкую тэхніку паблізу лініі фронту ва Украіне. Яна „пастаянна пашырае супрацоўніцтва ў галіне паставак боепрыпасаў, запасных частак і сэрвіснага абслугоўвання тэхнікі”.

Цэнтр па рамонце і абслугоўванні танкаў Leopard 2, пашкоджаных у баях ва Украіне, з’явіўся ў Польшчы сёлета. Гэтыя танкі пачалі ўдзельнічаць у баях у чэрвені 2023-га.

Крыніца: Еўрарадыё