Польшча перадала Украіне ваеннае абсталяванне на 1,6 млрд даляраў
Польшча перадала Украіне ваеннае абсталяванне на суму каля 7 мільярдаў злотых, што складае больш за $1,6 млрд долараў. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі на канферэнцыі, прысвечанай пачатку кампаніі #StopRussiaNOW, накіраванай на краіны Заходняй Еўропы, інфармуе прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер.

StopRussiaNow з’яўляецца ініцыятывай польскага ўрада. У час выступлення кіраўніка ўрада былі прадстаўлены рэкламныя шчыты на англійскай мове, якія з’явяцца ў еўрапейскіх гарадах.
