Польшча перастане купляць газ у Расеі?
Польшча не плануе працягваць дамовы на пастаўкі газу з Расеі пасля таго, як скончыцца цяперашні доўгатэрміновы кантракт з «Газпромам» у 2022 годзе. Пра гэта паведаміў Reuters Пётр Наімскі, упаўнаважаны польскага ўраду па справах энергетыкі.
Цяпер Польшча купляе ў «Газпрома» 10,2 млрд кубаметраў штогод. Гэта большая частка гадавой патрэбы польскай гаспадаркі на газ, якая складае 15 млрд кубаметраў. Цяперашняя доўгаэрміновая дамова па пастаўкі газу з Расеі была падпісаная яшчэ ў 1996 годзе.
— Мы будзем імкнуцца да таго, каб доўгаэрміновы кантракт стаў мінулым. Калі цана на расейскі газ будзе канкурэнтрназдольнаю, мы не выключаем далейшых закупак, але дакладна не на падставе доўгатэрміновага кантракту — сказаў Пётр Наімскі ў час Reuters Eastern Europe Investment Summit.
Каб зменшыць сваю залежнасць ад расейскага газу Польшча ўжо пабудавала тэрмінал для прыёму звадкаванага прыроднага газу ў Свінауйсці, а цяпер зноў плануе будаўніцтва газаводу, які даставіць газ па дне Паўночнага мора.
Дзяржаўная газавая «PGNiG» таксама плануе пабудаваць трубавод для паставак газу з Нарвегіі ў Польшчу. Падрабязнасці будуць вядомыя яшчэ сёлета. Газавод плануецца ўвесці ў эксплуатацыю менавіта ў 2022 годзе, калі скончыцца доўгатэрміновая дамова з Расеяй.
Беларускае Радыё Рацыя, паводле biznes.pl