Польшча прапанавала «план Маршала» для Беларусі на 1 мільярд еўра



Еўрапейскі Звяз павінен стварыць стабілізацыйны фонд для Беларусі памерам не менш за €1 млрд, –  заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

«Фонд сапраўды павінен быць значным. Гэта павінна быць не менш за 1 мільярд еўра», – сказаў Маравецкі ў Вільні пасля сустрэчы з прэмʼер-міністрам Літвы Саўлюсам Сквярнялісам, паведамляе Reuters.

«Гэта павінна дазволіць беларускай эканоміцы ў яе бягучай сітуацыі стабілізавацца і апраўдаць чаканні інвестараў, каб у яе зноў былі перспектывы для выпуску новай дзяржаўнай запазычанасці», – дадаў Маравецкі.

Беларускае Радыё Рацыя