Польшча працягне падтрымліваць незалежныя беларускія СМІ
Вітальд Вашчыкоўскі не выступіць на дзявятым пасяджэнні Сейма, як было запланавана. Кіраўнік польскай дыпламатыі прадставіць прыярытэты замежнай палітыкі 29-га студзеня, таксама адбудзецца дыскусія паміж польскімі парламентарыямі.
Дэпутат з партыі “Права і справядлівасць” (Prawo i Sprawiedliwość) Марэк Сускі зазначыў, палітыка падтрымкі незалежных беларускіх медыяў будзе працягвацца:
– Увесь сучасны дэмакратычны свет грунтуецца на тым, што грамадзяне маюць права на інфармацыю. Калі з такой інфармацыяй у гэтай краіне не найлепей, то абавязкам вольнага свету з’яўляецца падтрымка імкненне грамадзян да інфармацыі, што вынікае з правоў чалавека.
Прэс-сакратар апазіцыйнай партыі “Сучасная” (Nowoczesna) Каміля Гасюк-Піговіч зазначыла, што яе фармацыя выступае за ўмеркаваную ўсходнюю палітыку:
– Два звязы вакол якіх будзем будаваць нашу пазіцыю на міжнароднай арэне – гэта перадусім Еўрапейскі звяз і моцная пазіцыя Польшчы ў Еўрапейскім звязе, а таксама падтрымка НАТА. Калі ідзе пра ўсходнюю палітыку, то мы стараемся не абвастраць сітуацыі і праводзіць яе максімальна рацыянальна і максімальна спакойна.
У пятніцу 29-га студзеня на дзясятым пасяджэнні Сейма міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі прадставіць прыярытэты замежнай палітыкі.
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя