Польшча размесціць амерыканскіх вайскоўцаў ля мяжы з Беларуссю
Новыя амерыканскія падраздзяленні будуць размешчаны ў Польшчы ў шасці пунктах.
НАТА размесціць амерыканскія войскі як мінімум у шасці пунктах на ўсходзе Польшчы. Пра гэта ў эфіры „Польскага радыё» заявіў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.
«У рамках пагаднення мы дамовіліся аб тым, што ў Польшчы будзе шэсць кропак дыслакацыі падраздзяленняў», – сказаў ён.
Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што дакладнае размяшчэнне амерыканскіх ваенных Варшава і Вашынгтон вызначаць асобным пагадненнем. «Важна ўзмацніць усходні фланг НАТА, а значыць, і ўсходні фланг нашай краіны, каб стрымліваць магчымага агрэсара. Меркаваны захопнік ведае, што парушэнне польскіх межаў азначае не лакальны канфлікт, а глабальны. Прысутнасць амерыканскіх ваенных сведчыць пра тое, што напад на Польшчу стане атакай на ўвесь альянс НАТА », – сказаў на заканчэнне Блашчак.
Блашчак заявіў, што пагадненне пра вайсковую супрацу, падпісанае прэзідэнтамі Анджэем Дудам і Дональдам Трампам, змяніла характар амерыканскай вайсковай прысутнасці ў Польшчы.
Зараз у Польшчы знаходзяцца 4,5 тысячы амерыканскіх салдат. Згодна з новай дамовай, іх колькасць павялічыцца яшчэ на тысячу.
Фота: Kacper Pempel / Reuters