Марш Незалежнасці ў Варшаве: ад талерантнасці да мацюкоў (абноўлена)



Дзясяткі тысяч чалавек прынялі ўдзел у Маршы Незалежнасці ў Варшаве.

marsz_niepodleglosci-1

Шэсце было арганізавана ўрачыста, у мерапрыемстве ўзялі ўдзел ветэраны Арміі Краёвай, а таксама групы гістарычнай рэканструкцыі – так на чале марша можна было ўбачыць гусараў  і конных ваяроў Сярэдневечча.

marsz_niepodleglosci-3

marsz_niepodleglosci-5

У цэлым, мерпарыемства прайшло спакойна, але не абышлося без непрыемнага інцыдэнту – некалькі чалавек у масках спалілі ўкраінскі сцяг. Ці Марш нацыяналістаў сапраўды скіраваны супраць іншых народаў? Наш карэспандэнт, размаўляючы з удзельнікамі шэсця, таксама сутыкнуўся з нянавісцю да ўкраінцаў, хоць многія і асудзілі такія дзеянні.

– Хадзіў на такія мерапрыемствы, каб паказаць сваім сынам, як гэта выглядае.

– Часта ўдзельнічаю ў такіх маршах і ніколі не бычыў прыкладаў нянавісці і неталерантнасці. З усёй Еўропы сюды прыязджаюць людзі, нават з Галяндыі і Англіі сустракаў людзей з польскімі сцягамі. Усё вельмі культурна.

– Украіна – гэта бандэры. Беларусь – гэта добра.

– Гэты марш – маніфесацыя таго, што мы з’яўляемся палякамі і ганарымся гэтым.

– Няхай будзе некалькі маршаў, але няхай яны праходзяць ва ўрачыстай атмасферы еднасці.

РР: Падчас маршу спалілі ўкраінскі сцяг. Як вы да гэтага ставіцеся?

– Трэба ўлічваць тое, што грамадства падзелена як у Польшчы, так і ва Украіне.

marsz_niepodleglosci-2

marsz_niepodleglosci-4

marsz_niepodleglosci-6

marsz_niepodleglosci-7

marsz_niepodleglosci-8

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле

Фота naszemiasto.pl

* * *

У Варшаве прайшлі адразу некалькі маніфестацый, у тым ліку шэсці нацыяналістаў,  апазіцыянераў і антыфашыстаў. Перад гэтым адбыліся таксама дзяржаўныя ўрачыстасці.

xduda-11-listopada-2016-700x342-jpg-pagespeed-ic-01fgmv_p9w

Падчас ускладання вянка да Труны Невядомага Жаўнера прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў да нацыянальнай еднасці і зазначыў, што падрыхтаваў закон, каб на сотыя ўгодкі Незалежнасці было шэсце супольнае для ўсяго грамадства:

– Мы вырашылі падрыхтаваць праект закона аб святкаванні 100-й гадавіны Незалежнасці Польшчы. Каб мы маглі пайсці ўсе разам у адным маршы ў гонар незалежнай і суверэннай Польшчы.

Прэзідэнт Польшчы дадаў, што падрыхтоўкай святкавання стагоддзя аднаўлення незалежнасці будзе займацца камітэт, куды ўвойдуць як прадстаўнікі ўлады, гэтак і апазіцыі, у тым ліку пазапарламенцкай.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Krzysztof Sitkowski / KPRP

* * *

З гэтае нагоды ў Варшаве ўрачыста адкрылі Святыню Божага Провіду.

Warszawa, 11.11.2016. Œwi¹tynia Opatrznoœci Bo¿ej w Wilanowie zosta³a uroczyœcie otwarta, 11 bm. w Œwiêto Niepodleg³oœci. Pierwsza msza œwiêta w Œwi¹tyni Opatrznoœci Bo¿ej na b³oniach wilanowskich w Warszawie odprawiona zosta³a w intencji ojczyzny. Uczestniczyli w niej przedstawiciele najwy¿szych w³adz RP. (cat)  PAP/Jakub Kamiñski  ***Zdjêcie do depeszy PAP pt. Kard. Nycz: uczestniczymy w historycznym wydarzeniu***

Сведкам падзеі стаў наш карэспандэнт Адам Завальня:

– Гэта незвычайны касцёл, незвычайны храм. Пастанова пра будаўніцтва гэтага касцёла была прынята Чатырохгадовым соймам Рэчы Паспалітай у знак удзячнасці за прыняццё Канстытуцыі 3 траўня. На жаль, доўгі час гэтага не атрымлівалася зрабіць з-за акупацый у Польшчы. І толькі цяпер, праз 225 гадоў, гэтая святыня была ўрачыста адкрыта. На ўрачыстасцях быў таксама прэзідэнт Польшчы. Анджэй Дуда таксама ўскладзе сёння кветкі да помніка маршалку Юзэфу Пілсудскаму і труны невядомага жаўнера.

AppleMark

00063tr7l1evbxps-c322-f4

Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота PAP/Jakub Kamiński