Польшча закрыла ў’езд у краіну для ўсіх «дэпутатаў» і «сенатараў» з Беларусі



Міністэрства замежных справаў Беларусі рашуча асуджае рашэнне Варшавы адмовіць ва ўездзе беларускаму «палатачніку».

Размова ідзе пра адмову, якую польскі бок прыняў у дачыненні да Дзяніса Карася — члена нацыянальнай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ, афіцыйна ўключанай у склад місіі назіральнікаў Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Карась накіроўваўся ў Польшчу для ўдзелу ў назіранні АБСЕ за выбарамі, якія пройдуць 15 кастрычніка 2023 года.

„Варшава ўключыла ўсіх беларускіх дэпутатаў і сенатараў у свае нацыянальныя і шэнгенскія візавыя спісы. Сваім аднаасобным палітызаваным рашэннем Польшча закрыла магчымасць для Беларусі паўнавартасна ўдзельнічаць у назіранні АБСЕ за выбарамі па ўсёй Еўропе”, – гаворыцца ў афіцыйнай заяве прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза.

Беларускае Радыё Рацыя