Польшча зацвярджае план аднаўлення эканомікі
Польскі Сейм прыняў закон, які дазваляе прэзідэнту Польшчы ратыфікаваць рашэнне Рады Еўропы з 14 снежня мінулага году ў справе сродкаў Еўрапейскага Звязу.
Кіраўнікі еўрапейскіх краін паразумеліся ў справе шматгадовага бюджэту на 2021-2027, а таксама Фонду аднаўлення эканомік краін Еўразвязу, якія пацярпелі ад эпідэміі COVID-19.
Польшча можа разлічваць на датацыі ў 23 мільярды еўра і 34 мільярды крэдытаў.
Падставай для атрымання гэтых сродкаў будзе Нацыянальны план аднаўлення. Польскі ўрад афіцыйна перадаў дакумент Еўрапейскай камісіі.
Еўрапейская камісія патрабуе згоды ўсіх краін, якія ўваходзяць у Еўразвяз, каб узяць крэдыты на міжнародных фінансавых рынках, з якіх будзе фінансавацца фонд аднаўлення.
Цяпер закон трапіць у Сенат Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя