Польшча зможа прыняць не больш за 400 уцекачоў



У межах еўрапейскіх дамоўленасцяў сёлета ў Польшчу можа быць перамешчана не больш за 400 уцекачоў з Італіі і Грэцыі, што вынікае з праекта ўрадавага распараджэння.

Беата Шыдла

Беата Шыдла

Як адзначыла падчас прэс-канферэнцыі прэм’ер-міністр Беата Шыдла, яе ўрад працягвае абавязацельствы прынятыя папярэднім урадам адносна міграцыйнай палітыкі, але адначасова адзначыла, што ў такой форме якая не будзе шкодзіць інтарэсам Польшчы:

– Урад “Права і справядлівасці” з’яўляецца стабільным і мы разумеем, што ёсць пераемнасць улады. Забавязанні нашых папярэднікаў таксама прымаем, але прымаем у такой форме, якая прымальная для Польскай дзяржавы. Галоўным чыннікам падчас прыняцця кожнага рашэння, якое датычыць мігрантаў, з’яўляецца права бяспекі Польшчы і палякаў.

Кошты звязаныя з перамяшчэннем уцекачоў у 2016 годзе складуць больш за 10 млн злотых.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя