Польшча зноў не ўпусьціць “Начных ваўкоў”



Як і ў мінулым годзе “Начныя ваўкі” арганізоўваюць ралі “Дарога Перамогі” з Масквы ў Берлін.

nochnye_volki_gergievskaya_lenta_motoprobeg_pobeda

Чальцоў спрэчнага мотаклубу “Начныя ваўкі” таксама сёлета не пусьцяць у Польшчу. Інфармацыю Замежнай рэдакцыі грамадскага тэлебачання TVP Info пацвердзіў прэс-сакратар польскай амбасады ў Маскве Барташ Ціхоцкі,  паведамляе radyjo.net.

Як і ў мінулым годзе “Начныя ваўкі” арганізоўваюць ралі “Дарога Перамогі” з Масквы ў Берлін. Згодна з планам, матацыклісты сёння стартуюць з Масквы. Беларуска-польскую мяжу яны планавалі перасячы 1 траўня.

Барташ Ціхоцкі з польскай амбасады прызнаў, што расейскія матацыклісты, якія сьвяткуюць завяршэнне ІІ Сусьветнай вайны, не атрымаюць права ўезду на тэрыторыю Польшчы. Неўзабаве адпаведную інфармацыю апублікуе МЗС.

Клуб “Начныя ваўкі” вядомы сваімі нацыяналістычнымі поглядамі і падтрымкай Уладзіміра Пуціна. Яго чальцы займалі актыўную пазіцыю падчас анексіі Крыму Расеяй.

651a7a6e-f228-47c1-8fd0-8abd9234c7b9 (2)

Лідар калектыву Аляксандар Залдастанаў “Хірург” апраўдвае сталінізм.

Фота rln.fm і ridus.ru