Польскае МЗС адсочвае справу з „Белсатам”
„Мы кантактуем і з Белсатам і з уладамі Беларусі, каб высвятліць акалічнасці ператрусу ў менскім офісе Белсату”, – сказала польскаму прэсаваму агенцтву прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы Эва Сувара.
Яна дадала, што свабода СМІ і свабода выказвання – гэта базавыя грамадзянскія каштоўнасці, якія неабходна паважаць.
„Белсат” з моманту свайго з’яўлення рэгулярна зазнае ціск з боку беларускіх уладаў і сілавікоў. Ператрусы ў офісах „Белсату” праходзілі і раней – у 2010, і ў 2017.
Журналістаў, што супрацоўнічаюць з тэлеканалам штрафуюць, затрымліваюць, садзяць на суткі. Цягам апошніх двух гадоў журналісты „Белсату” выплацілі штрафаў на суму больш за 87 тысяч даляраў.
Беларускае Радыё Рацыя