Польскага амбасадара выклікалі ў расейскае МЗС



Польскі амбасадар выкліканы у расейскае МЗС. 

Як паведаміў кіарўнік польскай дыпламатыі Збігнеў Раў, гаворка ідзе пра пытанні, звязаныя з інцыдэнтам з удзелам расейскага амбасадара, які адбыўся ў панядзелак у Варшаве.

Амбасадар Расеі Сяргей Андрэеў хацеў ускласці кветкі да Маўзалею савецкіх салдат у Варшаве.  9 траўня Расея адзначала дзень перамогі над фашысцкай Нямеччынай. Дэманстранты з украінскімі і польскімі сцягамі перашкаджалі Андрэеву прайсці да месца памяці савецкіх салдат, уздымалі антырасейскія лозунгі і аблілі расейскага пасла рэчывам, чырвонага колеру, што мела нагадваць кроў.  

Каментуючы сітуацыю міністр Раў падкрэсліў, што «ў рэакцыі на ваенныя злачынствы Расеі ва Украіне» польскі бок папярэдзіў «аб магчымасці такіх інцыдэнтаў». «Аднак тое, што адбылося, ніякім чынам не мяняе нашай пазіцыі, паводле якой прадстаўнікі замежнай дыпламатыі заслугоўваюць абароны», — падкрэсліў Раў.

– Як бы мы ні адчувалі неабходнасць не пагадзіцца з палітыкай урада, якую прадстаўляе дыпламат, – дадаў кіраўнік польскай дыпламатыі.

Беларускае Радыё Рацыя