Польская апазіцыя рыхтуе сумесную заяву ў справе кааліцыі
Выступ лідараў партый запланаваны на пачатак наступнага тыдня. Яны заявяць, што дасягнулі згоды па найбольш важных пытаннях, што ёсць кааліцыя і большасць у Сейме, а прэм’ер-міністрам будзе кіраўнік «Грамадзянскай кааліцыі» Дональд Туск, – сказаў РАР дэпутат Марыюш Вітчак.
На пытанне, ці будзе ў сумеснай заяве абвешчана аб падпісанні кааліцыйнага пагаднення або толькі аб дэкларацыі аб сумесным кіраванні, палітык адказаў, што «не трэба засяроджвацца на фармальнасцях», хоць не выключае, што пагадненні будуць падпісаныя.
У чацвер Нацыянальная рада ГК упаўнаважыла старшыню Дональда Туска пачаць кааліцыйныя перамовы з «Трэцім шляхам» і левымі, і аднагалосна зацвердзіла яго кандыдатуру на пасаду прэм’ера.