Польская дэлегацыя з візітам на Гарадзеншчыне
Пытанні памежнага супрацоўніцтва, развіцця дзелавых і культурных сувязяў абмяркоўвалі ў Гарадзенскім абласным выканкаме на сустрэчы з польскай дэлегацый.
У яе складзе – намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач, які ўпершыню наведаў Гарадзенскі рэгіён, у тым ліку Ліду і Наваградак. “Трэба сказаць, што жыхары Польшчы выяўляюць вялікую цікавасць да вашага рэгіёну і гэтаму шмат у чым садзейнічае магчымасць прыехаць у Гародню без візы”, – адзначыў Пшыдач.
Толькі сёлета на тэрыторыю вобласці ў рамках бязвізавага рэжыму прыехалі 59 тысяч чалавек, каля траціна з іх – гэта грамадзяне Рэспублікі Польшча. Летась па бязвізу Прынёманскі край наведалі 28 тысяч жыхароў Польшчы, – піша “Гродзенская праўда”. Сярод розных пытанняў удзельнікі сустрэчы абмеркавалі прамы авіярэйс паміж Гародняй і Варшавай. Цяпер вядуцца перамовы ў гэтым напрамку з польскімі авіяперавозчыкамі.
Фота grodnonews.by